8 (017) 222-14-80
8 (017) 226-24-78 (факс)
mos.mzs@tut.by

Інфармацыя аб правядзенні Дзяржаўтаінспекцыяй з 9 па 11 лютага на тэрыторыі Мінска прафілактычнай акцыі "Пешаход"

10 февраля 2022 г.
 Інфармацыя аб правядзенні Дзяржаўтаінспекцыяй з 9 па 11 лютага на тэрыторыі Мінска прафілактычнай акцыі "Пешаход"

З 9 па 11 лютага на тэрыторыі Мінска Дзяржаўтаінспекцыя праходзіць прафілактычная акцыя "Пешаход"

Асноўныя прычыны дарожна-транспартных здарэнняў - гэта парушэнні правілаў пераходу праезнай часткі, парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў (з боку вадзіцеляў), а таксама невыкарыстанне пешаходамі ў цёмны час сутак святловяртальных элементаў.

Сярод акалічнасцяў, якія спрыяюць здзяйсненню наезду, немалаважную ролю гуляе некантраляванне пешаходам дарожнай абстаноўкі (выкарыстанне капюшонаў, гаджэтаў, навушнікаў і да т.п.).

Таму ў перыяд акцыі падчас штодзённых рэйдаў інспектары ДАІ, а таксама супрацоўнікі міліцыі грамадскай бяспекі, узмоцняць кантроль за дарожным рухам у месцах канцэнтрацыі ДТЗ, а таксама на аварыйна-небяспечных участках дарог, найбольш схільных да рызыкі ўчынення наездаў на пешаходаў. Вартавыя дарог звернуць увагу на выяўленне парушэнняў з боку пешаходаў, якія парушаюць правілы дарожнага руху, а таксама на вадзіцеляў, якія не даюць перавагі пешым удзельнікам у дарожным руху.

Пешаходам трэба быць уважлівымі і асцярожнымі, пераходзіць дарогу толькі ў прызначаных для гэтага месцах. Перад выхадам на праезную частку неабходна пераканацца ў бяспецы свайго манеўру, у тым, што ўсе аўтамабілі паспелі спыніцца і прапускаюць.

Вадзіцелям не забываць, што пры набліжэнні да пешаходнага пераходу трэба загадзя знізіць хуткасць аж да прыпынку, павысіць увагу, ацаніць умовы бачнасці і агляду, а таксама прапусціць пешаходаў, якія пачынаюць або завяршаюць пераход. Варта памятаць і пра тое, што пакідаць свае аўтамабілі бліжэй за 15 метраў ад пешаходных пераходаў забаронена Правіламі дарожнага руху. Гэта абмяжоўвае агляд, як вадзіцелю, так і пешаходу, у сувязі з чым рызыка ўчынення наезду на пешахода ўзрастае.

Дзяржаўтаінспекцыя звяртаецца да грамадзян з просьбай паведамляць у тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў або па тэлефоне "102" аб выпадку руху па праезнай частцы нецвярозых пешаходаў. Магчыма, Ваш удзел дапаможа захаваць нечае жыццё!

Аддзел ДАІ Маскоўскага РУУС г. Мінска