8 (017) 222-14-80
8 (017) 226-24-78 (факс)
mos.mzs@tut.by

Звароты

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў (далей грамадзян), і юрыдычных асоб разглядаюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі Закона Рэспублікі Беларусь ад 18 лiпеня 2011 года "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў" (далей-Закон).

Дзеянне Закона не распаўсюджваецца на звароты, якія падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, зваротаў работніка да наймальніка, а таксама іншых зваротаў, у дачыненні да якіх заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак іх падачы і разгляду.

Грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых, электронных або вусных зваротаў, а таксама да індывідуальных прадпрымальнікаў шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі маюць права на зварот у арганізацыі шляхам падачы пісьмовых (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў), электронных або вусных зваротаў. 

Права на зварот рэалізуецца заяўнікамі добраахвотна. Ажыццяўленне заяўнікамі іх права на зварот не павінна парушаць правы, свабоды i (або) законныя інтарэсы іншых асоб.

Падача заяўнікамі зваротаў, якія ўтрымліваюць паклёп або абразы, альбо здзяйсненне імі пры падачы і разглядзе зваротаў іншых супрацьпраўных дзей цягнуць адказнасць у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі.